27 красавiка 2024, Субота, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікалаеў абараніўся ад акупантаў узмоцненымі блокпастамі

3

На асноўных трасах Мікалаеўскай вобласці, якія вядуць у Крым, Херсон, Кіеў і Адэсу пачалі ўсталёўваць блокпасты.

Апалчэнцы супольна з міліцыяй дзень і ноч правяраюць аўтатранспарт, які прыбывае ў горад. Да нядаўняга часу функцыянавалі чатыры блокпасты, а 23 красавіка да іх далучыўся пяты - каля вёскі Галіцынава Жоўтневага раёна, піша Укрінформ.

З сённяшняга дня апалчэнцы атрымалі дакумент, паводле якога яны маюць права на дагляд транспарту. Яшчэ адная з задач, якая стаіць перад апалчэнцамі - спрыяць падвышэнню ўзроўню аўтарытэту міліцыі.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўправаў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінскае войска пачало вызваленне Славянска.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках