28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасольства ў Кіеве не ведае пра беларусаў у Славянску

2
Пасольства ў Кіеве не ведае пра беларусаў у Славянску

У пасольстве Беларусі ў Кіеве паведамілі, што не валодаюць звесткамі аб знаходжанне беларускіх грамадзян у Славянску.

Таксама ў дыпмісіі не ведаюць пра нашых суайчыннікаў, якія пацярпелі падчас контртэрарыстычнай аперацыі, паведамляе БелаПАН.

«Паводле звестках, атрыманых з кампетэнтных органаў Украіны, такой інфармацыі няма», - заявіў консул амбасады Сяргей Бабоў.

Пра прысутнасць грамадзян Беларусі сярод тэрарыстаў, якія захапілі Славянск, піша выданне Time, журналіст якога - Сайман Шустэр - быў узяты ў палон баевікамі. Ён паведамляе, што акрамя грамадзян Расеі, у горадзе прысутнічаюць прадстаўнікі іншых краін СНД. Журналіст згадвае Беларусь і Казахстан.

«Іх лідэр, Вячаслаў Панамароў, вытворца мыла, якія прысвоіў тытул «народнага мэра» пасля захопу ўлады, заклікаў сабе на дапамогу прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, але, відаць, гэты заклік быў праігнараваны, - піша журналіст. - Узброеныя сілы, якія яму падпарадкоўваюцца, складаюцца, з ягоных словах, з добраахвотнікаў, якія прыехалі з Расеі, Беларусі, Казахстана і іншых частках былога Савецкага Саюза».

Як сцвярджае карэспандэнт Time, у Славянску цяпер знаходзяцца больш за 2 тысячы баявікоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках