6 траўня 2024, панядзелак, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збигнев Бжезинский: Путин ведет мир к катастрофе

8
Збигнев Бжезинский: Путин ведет мир к катастрофе

Передел Россией границ в Европе создаст опасный прецедент для целого мира.

[9:29:12] Iryna Tseliapniova: Збігнеў Бжэзінскі: Пуцін вядзе свет да катастрофы

Перадзел Расеяй межаў у Еўропе створыць небяспечны прэцэдэнт для цэлага свету.

Такое меркаванне, выступаючы ў Школе паглыбленых міжнародных даследаванняў універсітэта Джонса Хопкінса (SAIS), выказаў вядомы амерыканскі эксперт Збігнеў Бжэзінскі, паведамляе "Голос Америки".

"Гэта пытанне законнасці і павагі да міжнародных пагадненняў і прызнання таго, што ў Еўропе не ўсе межы абапіраюцца цалкам і дакладна на этнічную прыналежнасць насельніцтва, якое пражывае на пэўных тэрыторыях. Больш за тое - у большасці еўрапейскіх краін ёсць грамадзяне, якія не належаць да гістарычнай , даўняй этнічнай большасці", - сказаў ён.

"Аднабаковыя дзеянні з боку дзяржавы, якая заяўляе, што з'яўляецца абаронцам усіх, хто адносіцца да яго тытульнай этнічнай групы, - нават тых, хто жыве за мяжой, - шлях да катастрофы", - адзначыў Бжэзінскі.

"Давайце паглядзім за межы Еўропы. Толькі ўявіце наступствы, калі б гэтая формула стала дамінуючай на Далёкім Усходзе", - дадаў эксперт.

Раней Бжэзінскі ўжо адзначаў, што зварот Пуціна да ідэалогіі расейскага нацыяналізму і шавінізму з'яўляецца "гульнёй з агнём".

"Шавінізм Пуціна - гэта гульня з агнём: усё насельніцтва Расеі складае каля 145 мільёнаў; нерасейцы складаюць больш за 25 мільёнаў, з іх мусульман - каля паловы", - пісаў ён.

Нагадаем, Збігнеў Бжэзінскі раней заклікаў Захад аказаць кзброеную падтрымку ўкраінцам у барацьбе з Расейскай Федэрацыяй, якая не пакідае спробаў захопу чарговых рэгіёнаў Украіны.

Фота: PAP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках