6 траўня 2024, панядзелак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Танкі НАТА могуць увайсці ў Беларусь

28
Барыс Нямцоў: Танкі НАТА могуць увайсці ў Беларусь

Пуцін развязаў халодную вайну, але шанцаў яе выйграць у цяперашняй Расеі няма.

Пра гэта заявіў расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў у каментары для Gordonua.com.

"Сваёй непрадуманай агрэсіўнай палітыкай Пуцін пачаў халодную вайну з Захадам і Украінай. Пачаўшы вайну на мацерыковай частцы Украіны, Расея зараз апынулася ў поўнай міжнароднай ізаляцыі. Гэта адштурхнула ўкраінскі народ, які ўсё больш глядзіць у бок НАТА. Пры такім становішчы рэчаў ваенныя базы з танкамі НАТА могуць апынуцца дзе-небудзь пад Харкавам, а магчыма, увойдуць і ў Беларусь", - не выключае расейскі апазіцыянер.

Расейскі палітык перакананы, што выйграць гэтую халодную вайну Пуціну не ўдасца, паколькі, у адрозненне ад папярэдняй халоднай вайны, сілы супрацьлеглых бакоў занадта няроўныя.

"У адрозненне ад папярэдняй халоднай вайны, цяпер няма эканамічнага парытэту. Эканоміка Расеі ў разы слабей эканомікі заходніх краін і Кітая. Грошай не хапае нават на лячэнне анкахворых дзяцей у Яраслаўскай вобласці. Таму авантурная палітыка Пуціна прывядзе да краху яго рэжыму", - сказаў на заканчэнне Барыс Нямцоў.

Акрамя таго, ён іранічна прайшоўся па заяве Пуціна аб тым, што выкарыстанне ўкраінскай арміі супраць сепаратыстаў - гэта злачынства.

"А калі ён ўводзіў войскі ў 1999 у Чачню і Дагестан, каб перамагчы сепаратызм, гэта як называлася? Злачынства ці антытэрарыстычная аперацыя?" - нагадаў Нямцоў.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках