6 траўня 2024, панядзелак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны: Тэрарысты спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў Адэсе

2
МУС Украіны: Тэрарысты спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў Адэсе

Выбух на блокпосце ў Адэсе - спроба пасеяць паніку сярод жыхароў горада.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны па грамадскай бяспецы, генерал-лейтэнант Сяргей Яравы заяўляе пра спробу тэрарыстаў дэстабілізаваць сітуацыю на поўдні краіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС краіны.

Па словах генерал-лейтэнанта Сяргея Яравога, тактыка тэрарыстаў - правакацыя ахвяраў, спробы выклікаць паніку сярод насельніцтва і запалохаць тых, хто ўстае на абарону свайго горада ад замежных захопнікаў.

«Я звяртаюся да сваіх землякоў, да адэсітаў: уставайце на абарону свайго горада, лавіце дыверсантаў, патрулюйце вуліцы, будзьце пільнымі і не паддавайцеся на правакацыі! Адэса заўсёды была і будзе ганарлівым і свабодным горадам, мы не павінны дазволіць навязваць нам чужую злосную і злачынную волю! Мы самі вызначым сваю будучыню», - падкрэсліў Сяргей Яравы.

Нагадаем, выбух на блокпосце прагрымеў сёння ноччу. Раненні атрымалі сем чалавек. Пацярпелыя дастаўленыя ў бальнічныя ўстановы, дзе ім аказалі першую медыцынскую дапамогу.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група і спецыялісты выбухатэхнічнай службы. Устанаўліваюцца ўсе абставіны гэтага здарэння.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках