6 траўня 2024, панядзелак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы блакуюць тэрарыстаў у Славянску

16
Украінскія вайскоўцы блакуюць тэрарыстаў у Славянску

У горадзе сёння пачаўся другі этап антытэрарыстычнай аперацыі.

Яе мэта заблакаваць тэрарыстаў у населеным пункце. Пра гэта на брыфінгу заявіў в.а. кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі, піша ЛІГАБізнесІнформ.

"20 хвілін таму ў рамках АТА спецпадраздзяленні пачалі другі этап аперацыі. Мы прынялі рашэнне цалкам заблакаваць Славянск, каб не даць магчымасці ўвесці падмацаванне і лакалізаваць гэтую праблему", - сказаў Пашынскі.

Па словах Пашынскага, начная выведка пацвердзіла, што тэрарысты размясцілі некаторыя свае пункты ў дзіцячых садках і бальніцах.

"Ніякай палітыкі няма. У Славянску класічныя тэрарысты, якія прыкрываюцца жанчынамі і дзецьмі", - адзначыў Пашынскі, дадаўшы, што ўсе тэрарысты будуць арыштаваныя або ліквідаваныя.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках