6 траўня 2024, панядзелак, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Парубій: Украіна знаходзіцца ў стане вайны

1
Андрэй Парубій: Украіна знаходзіцца ў стане вайны

Украінцам трэба рыхтавацца да ўварвання расейскіх войскаў, якое можа адбыцца ў любы момант.

Пра гэта сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій заявіў пра гэта пасля сустрэчы з байцамі 1-га батальёна Нацыянальнай гвардыі Украіны ў Паўлаградзе, перадае «Інтэрфакс».

«Краіна ў стане вайны», - сказаў Парубій журналістам. Паводле яго слоў, мэта Расеі - справакаваць грамадзянскі канфлікт, таму нельга выключаць уварвання расейскіх войскаў, значыць, «рыхтавацца да яго неабходна».

Андрэй Парубій аб'язджае ўсе ўсходнія вобласці Украіны для азнаямлення з працай блокпостаў. У Днепрапятроўскай вобласці ён пабываў на блокпостах, якія мяжуюць з Данецкай вобласцю. У Паўлаградзе сустрэўся з байцамі Першага батальёна Нацыянальнай гвардыі, які размешчаны на тэрыторыі адной з вайсковых частак.

У Першым батальёне Нацыянальнай гвардыі служыць 220 актывістаў Майдана, у асноўным жыхары Заходняй Украіны.

Па просьбе байцоў Нацгвардыі, адбылася гадзінная размова з Парубіем «сам-насам». Пра што ішла гаворка на гэтай сустрэчы, бакі не выдаюць. Разам з тым, большасць гвардзейцаў засталіся задаволенымі вынікамі размовы.

Парубій перадаў байцам Нацгвардыі ў Паўлаградзе камплект бронекамізэлек, сродкі сувязі, прадукты харчавання, запчасткі да зброі і прыборы начнога бачання.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках