6 траўня 2024, панядзелак, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Расея павінна запатрабаваць ад баевікоў скласці зброю

4
Ангела Меркель: Расея павінна запатрабаваць ад баевікоў скласці зброю

Масква не выконвае ўмовы пагадненняў, заключаных у Жэневе.

Канцлер ФРГ у ходзе тэлефоннай размовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным заклікала кіраўніка расейскай дзяржавы выканаць дамоўленасці аб урэгуляванні крызісу ва Украіне, перадае Deutsche Welle.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфэн Зайберт, Ангела Меркель выказала глыбокую занепакоенасць напружанай сітуацыяй ва Украіне і заклікала Расею ясна пацвердзіць сваю прыхільнасць жэнеўскім пагадненням і садзейнічаць іх рэалізацыі. Па словах Меркель, Расея павінна публічна запатрабаваць ад узброеных сепаратыстаў адмовіцца ад гвалту і скласці зброю.

Прадстаўнік германскага ўрада назваў што тое, як паступае расейскі бок і прарасейскія сепаратысты пасля заключэння жэнеўскіх дамоўленасцяў, яго "выключна расчароўвае".

Расея мела магчымасць ясна выказацца ў падтрымку гэтых пагадненняў і скарыстацца сваім значным уплывам на ўсходзе Украіны, аднак "з тых часоў нічога падобнага не адбылося, на гэты конт не прагучала ні слова", канстатаваў Зайберт.

Зайберт таксама звярнуў увагу на тое, што ўрад Украіны павінен выканаць сваю частку дамоўленасцяў і паклапаціцца аб вызваленні Майдана і адміністрацыйных будынкаў, захопленых праціўнікамі Расеі. Ён, аднак, адзначыў, што ўрад Украіны "з усёй відавочнасцю з самага пачатку ўзяўся за працу".

Нагадаем, 17 красавіка ў Жэневе на чатырохбаковай сустрэчы па сітуацыі ва Украіне была прынятая рэзалюцыя аб першапачатковых канкрэтных кроках па дээскалацыі напружанасці і аднаўленні бяспекі для ўсіх грамадзян.

Пазней в.а. прэзідэнта Украіны, спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў заявіў, што Расейская Федэрацыя дэманстратыўна не збіраецца выконваць жэнеўскія дамоўленасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках