6 траўня 2024, панядзелак, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Лукашэнка ў Менску пагавораць пра Украіну

8
Пуцін і Лукашэнка ў Менску пагавораць пра Украіну

Двухбаковыя перамовы пройдуць пасля пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета 29 красавіка.

Пра гэта паведаміў памочнік прэзідэнта Расеі Юрый Ушакоў, перадае РІА «Новости».

Паводле яго слоў, бакі плануюць абмеркаваць сітуацыю ва Украіне і пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі. "Чакаецца, што Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць ключавыя знешнепалітычныя тэмы, у тым ліку сітуацыю ва Украіне, сумесную працу па далейшым умацаванні СНД - з улікам старшынства Менска другі год запар у гэтай арганізацыі", - адзначыў ён.

Юрый Ушакоў дадаў, што асноўную ўвагу ў ходзе размовы бакі нададуць пытанням гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Ушакоў нагадаў, што Беларусь знаходзіцца на пятым месцы сярод гандлёвых партнёраў Расеі (пасля Кітая, Нідэрландаў, Германіі і Італіі), а па выніках мінулага года тавараабарот з ёй склаў 39,7 млрд. даляраў. Удзельная вага Расеі ў знешнім гандлі Беларусі перавышае 49%, а назапашаныя расейскія інвестыцыі складаюць 5,5 млрд. даляраў.

29 красавіка ў Менск таксама прыбудуць прэзідэнты Арменіі і Казахстана.

Фотa: politikus.ru

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках