6 траўня 2024, панядзелак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі экспарт у Крым зваліўся ў 127 разоў

Беларускі экспарт у Крым зваліўся ў 127 разоў

Тавараабарот Беларусі з Крымам у студзені-лютым 2014 года склаў 5,1 млн. даляраў.

Ён знізіўся амаль у 30 разоў у параўнанні са студзенем-лютым 2013 года. Пры гэтым беларускі экспарт у Крым склаў 1,14 млн. даляраў і зменшыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў 127 разоў (у студзені - лютым 2013-га Беларусь паставіла ў Крым тавараў на суму 145,4 млн. даляраў), перадае БелаПАН.

Імпарт тавараў з Крыма ў Беларусь у студзені-лютым 2014 года склаў 4,2 млн. даляраў і знізіўся ў параўнанні са студзенем-лютым 2013 года на 6,2%.

На думку экспертаў, рэзкае скарачэнне беларускага экспарту ў Крым тлумачыцца нізкай аплатнай дысцыплінай гэтага рэгіёну і, як следства, высокімі рызыкамі для вядзення бізнесу, якія ў гэтай сувязі склаліся.

Нагадаем, у сакавіку 2014 года прэзідэнт Расеі падпісаў закон аб уваходжанні Крыма і Севастопаля ў склад Расеі. Падставай для такога рашэння сталі вынікі «рэфэрэндуму», які адбыўся ў Крыме вясной гэтага года.

Лукашэнка прызнаў захоп Крыма і яго ўваходжанне ў склад Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках