29 красавiка 2024, панядзелак, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары ЗША і ЕЗ падтрымалі новыя санкцыі супраць Расеі

15
Лідары ЗША і ЕЗ падтрымалі новыя санкцыі супраць Расеі

Лідары ЗША, Нямеччыны, Францыі, Італіі і Вялікабрытаніі правялі тэлефонныя перамовы.

Падчас іх кіраўнікі дзяржаў выказаліся за ўвядзенне новых санкцый супраць Расеі, паведамляе прэс-служба Елісейскага палаца.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі Дэвід Кэмерон і Італіі Матэа Рэнца падкрэслілі важнасць выканання дамоўленасці ў развязанні крызісу ва Украіне, якая дасягнутая ў Жэневе.

«Расея, у адпаведнасці з абавязальніцтвамі, якія прынятыя ў Жэневе, павінна спрыяць дээскалацыі, устрымліваючыся ад правакацыйных заяў або запалохвання. Тэрытарыяльная цэласнасць і суверэнітэт Украіны павінны цалкам захоўвацца. Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў заклікалі краіны «сямёркі» да хуткай рэакцыі (на падзеі ва Украіне, - заўвага) і прапанавалі прыняць новыя санкцыі з боку міжнароднай супольнасці ў дачыненні да Расеі», - гаворыцца ў заяве паводле вынікаў перамоваў.

Удзельнікі перамоваў дамовіліся таксама аб неабходнасці пашырэння місіі АБСЕ ва Украіне.

Нагадаем, учора пра гатоўнасць прымяніць новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі заявіў міністр замежных спраў Канады Джон Бэрд.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках