6 траўня 2024, панядзелак, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовіцца ад Visa і MasterCard

56
Расея адмовіцца ад Visa і MasterCard

Дзярждума ў пятніцу прыняла закон аб стварэнні ў Расеі нацыянальнай сістэмы аплатных картаў (НСАК) і забеспячэнні бесперапыннай дзейнасці міжнародных аплатных сістэм.

"Афіцыйным знакам абслугоўвання НСАК будзе прынятае надоечы графічнае абазначэнне рубля (літара "Р" з гарызантальнай рысай)", - адзначаецца ў паведамленні на сайце Дзярждумы. У дакумэнце прапісаны механізм санкцый за хібы ў ажыццяўленні выплат міжнароднымі аплатнымі сістэмамі, змяшчаецца папраўка аб рублёвых разліках у замежнагандлёвых угодах расейскіх кампаній і аб праве банкаў Расеі закрываць рахункі рэзідэнтаў ЗША, каб засцерагчы сябе ад санкцый FATCA.

Згодна з законам, замежныя аплатныя сістэмы з 1 ліпеня 2014 года будуць абавязаныя ўнесці на спецрахунак у расейскім Цэнтрабанку "забеспячальны ўнёсак у суме пералічэнняў грашовых сродкаў, ажыццёўленых на тэрыторыі РФ у рамках аплатнай сістэмы на працягу 2 каляндарных дзён". З 1 ліпеня 2016 года аператары аплатнай сістэмы будуць абавязаныя ажыццяўляць унутрырасейскія пералічэнні толькі з выкарыстаннем інфраструктуры, якая знаходзіцца ў Расеі.

Акрамя таго, з 1 ліпеня 2016 года аператарам аплатнай сістэмы будзе забаронена перадаваць за мяжу інфармацыю аб унутрырасейскіх пералічэннях. Адзначым, што працэсінгавыя цэнтры Visa і MasterCard знаходзяцца за межамі Расеі.

Нагадаем, пытанне стварэння гэткай аплатнай сістэмы пільна паўстала пасля ўвядзення ў сакавіку санкцый з боку ЗША супраць банка "Расія", што прычынілася да адмовы Visa і MasterCard абслугоўваць выпушчаныя імі карты. Раней найбуйнейшая ў свеце аплатная сістэма Visa паведаміла, што ўведзеныя ЗША супраць РФ санкцыі негатыўна адбіліся на суме транзакцый і ў перспектыве замарудзяць рост даходу ў бягучым квартале. Гэта заява выклікала падзенне акцый кампаніі на 5%.

"Мы сталіся закладнікамі палітыкі ЗША і палітыкі Расеі", - заявіў дырэктар Visa ў фінансавых пытаннях Байран Політ. Ён паведаміў, што на гэты момант у РФ выпушчана 100 мільёнаў картаў.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках