6 траўня 2024, панядзелак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама: Пуцін нават пальцам не варушыць

45
Абама: Пуцін нават пальцам не варушыць

ЗША і ЕЗ павінны дзейнічаць разам супраць Расеі.

На прэс-канферэнцыі ў сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры ў нядзелю, 27 красавіка прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што неабходна аб'яднаць намаганні ЕЗ і ЗША для ўвядзення галіновых эканамічных санкцый супраць Расеі, паведамляе Associated Press. Ён назваў памылковым меркаванне, што аднабаковыя амерыканскія санкцыі супраць расейскай эканомікі будуць эфектыўнымі без аналагічных штрафных мер Еўразвяза.

ЗША маглі б больш эфектыўна стрымліваць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, калі б свет аб'яднаўся ў жаданні ўвесці санкцыі супраць Масквы, заявіў Абама.

Абама адзначыў, што Расея разглядае ўкраінскі крызіс праз прызму «халоднай вайны», якая нараджае супрацьстаянне Вашынгтона і Масквы. Але, на думку амерыканскага прэзідэнта, гаворка ідзе аб незалежнасці і суверэнітэце Украіны.

Абама зноў запэўніў, што Расея не выконвае Жэнеўскія дамоўленасці, «пальцам не варушыць, каб дапамагчы».

Ён адзначыў, што нават наадварот ёсць звесткі, што Расея ўхваляе дзеянні на паўднёвым усходзе Украіны. Прэзідэнт дадаў, што існуюць пераканаўчыя доказы таго, што РФ заахвочвае дзеянні пратэстуючых, якія дэстабілізуюць сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках