6 траўня 2024, панядзелак, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алекс Леапаі: Жадаю міру Украіне!

10
Алекс Леапаі: Жадаю міру Украіне!

Пасля паразы ў баі з Уладзімірам Клічко Алекс Леапаі пажадаў Украіне міру.

Чэмпіён свету паводле версій IBF, WBA, WBO і IBO ў суперцяжкай вазе Уладзімір Клічко ў ноч на нядзелю ў паядынку з аўстралійцам Алексам Леапаі абараніў свае тытулы.

Пра гэта паведамляе «Галоўкам».

Украінец накаўтаваў аўстралійца ў 5 раўндзе. Перад гэтым Леапаі двойчы пабываў у накдаўне, пасля чаго бой быў спынены. Пасля бою Уладзімір Клічко са сцягам Украіны на выкрыкі заўзятараў «Слава Украіне», адказваў: «Героям слава». Украінскі баксёр распавёў, што падрыхтоўка да паядынку была няпростай на фоне складанай палітычнай сітуацыі ва Украіне.

Разам з тым, апанент Клічко па баі Алекс Леапаі пасля паядынку заявіў: «Дзякуй за бой Уладзіміру Клічко. Жадаю сіру Украіне».

Як паведамлялася, бой паміж Уладзімірам Клічко і Алексам Леапаі праходзіў у нямецкім Оберхаўзэне.

Фота: fightnews.ru

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках