6 траўня 2024, панядзелак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тымчук: У Славянску знішчаны яшчэ адзін блок-пост баевікоў

8
Тымчук: У Славянску знішчаны яшчэ адзін блок-пост баевікоў

Мінулай ноччу ля Славянска Луганскай вобласці ўкраінскімі сілавікамі быў дэблакаваны блокпост, што будаваўся сепаратыстамі.

Кропкавую аперацыю правяла мабільная група спецназа СБУ. Адзін з экстрэмістаў захоплены - ім апынуўся прадстаўнік данецкага казацтва. Акрамя таго, з боку сепаратыстаў мінулай ноччу назіралася актыўнасць у Стаханава Луганскай вобласці і Арцёмаўску Данецкай вобласці. Пра гэта ў акаўнце ў Facebook паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Паводле аператыўных дадзеных групы Інфармацыйны супраціў, «мінулай ноччу да збройных складоў у Арцёмаўску, што ахоўваюцца ўкраінскімі вайскоўцамі, прыбыло блізу 100 сепаратыстаў, частка з якіх была ўзброеная. Праз 2 гадзіны сепаратыстаў было ўжо блізу 1000 чалавек, ідэнтыфікавана прыбыццё аўтамабіляў з нумарамі Харкаўскай вобласці. Сур'ёзныя спробы штурму не рабіліся, акцыя насіла хутчэй характар псіхалагічнага ціску. Сепаратысты скандавалі «Армія з народам!». Да раніцы сепаратысты рэтыраваліся».

«Пасля нядоўгай начной актыўнасці натоўп прарасейска настроеных грамадзян, які сабраўся ў цэнтры Стаханава, разышоўся. Ініцыятары акцыі, што прыбылі з Луганска, з'ехалі з горада (у кірунку да Луганску). Сярод апошніх былі ідэнтыфікаваныя жыхары Стаханава, якія ўдзельнічалі ў захопе будынка СБУ ў Луганску, і якія да апошняга часу знаходзіліся ў захопленым будынку», - напісаў Тымчук.

Ён таксама дадаў, што група Інфармацыйнага супраціву не каментуе факту затрымання данецкімі экстрэмістамі супрацоўнікаў СБУ. «Мяркуем, што гэта ў кампетэнцыі выключна самой СБУ», - напісаў Тымчук ў Facebook.

Нагадаем, кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў зняпраўдзіў інфармацыю пра бой пад Славянскам.

Таксама нагадаем, што ўчора ў Стаханава Луганскай вобласці былі мабілізаваныя мясцовыя прарасейска настроеныя грамадзяне, сіламі якіх будаваўся блок-пост ля гарвыканкаму. «Сёння з Луганска выехала група ўзброеных экстрэмістаў (блізу 30 чалавек на 9 аўтамабілях), мэтай якіх было здзяйсненне правакацый і дыверсій у рэгіёне», - паведаміў Тымчук.

Тымчук паведаміў, што ў Стаханава экстрэмісты мабілізавалі мясцовыя прарасейскія сілы. Акрамя абвесткі мабільнай сувяззю лідараў мясцовых сепаратыстаў, экстрэмісты ўварваліся ў мясцовую горнавыратавальную частку і прымусілі ўключыць гукавую сірэну.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках