6 траўня 2024, панядзелак, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уільям Хейг: Кошт для Расеі будзе расці

8
Уільям Хейг: Кошт для Расеі будзе расці

Новыя санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі будуць пашырэннем ужо існуючых, уключаючы візавую забарону і замарожванне актываў расейцаў.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг у інтэрв'ю Sky News.

Са слоў Хейга, Еўропа і ЗША працуюць таксама над больш жорсткімі эканамічнымі, гандлёвымі і фінансавымі санкцыямі, аднак іх прыняцце - пытанне будучыні, а не бліжэйшага часу.

«Мы працягнем распрацоўваць дадатковыя санкцыі, цана для Расеі (за яе дзеянні - рэд.) будзе расці», - цытуе Хейга расейская служба Бі-бі-сі.

Нагадаем, у нядзелю прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што прыняцце санкцый у дачыненні да розных сектараў расейскай эканомікі залежыць ад таго, ці змогуць амерыканцы і іх саюзнікі выпрацаваць адзіную пазіцыю ў гэтым пытанні.

Напярэдадні лідары краін G7 дамовіліся дзейнічаць хутка ў пытанні новых санкцый супраць Расеі. Як адзначана ў заяве, краіны «Вялікай сямёркі» - ЗША, Нямеччына, Японія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія і Канада - гатовыя ўзмацніць санкцыі супраць РФ «з улікам неабходнасці забеспячэння мірных выбараў ва Украіне ў наступным месяцы».

Аб новых санкцыях у дачыненні да Расеі, як чакаецца, будзе абвешчана ўжо ў панядзелак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках