6 траўня 2024, панядзелак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пікетавалі штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку

1

Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся насупраць будынку Генеральнай асамблеі ААН, каб зноў прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да чарнобыльскай трагедыі, а таксама нагадаць пра тое, што прама цяпер на тэрыторыі Беларусі поўным ходам ідзе будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, якую ўжо многія ахрысцілі «другім Чарнобылем», піша БелаПАН.

Старшыня беларуска-амерыканскага аб'яднання «Пагоня» Віталь Зайка нагадаў пра маштабы чарнобыльскай катастрофы, а таксама пра тое, як савецкае кіраўніцтва доўгі час наўмысна хавала ад сваіх грамадзян рэальныя наступствы аварыі.

На думку Зайкі, цяперашнія беларускія ўлады працягваюць традыцыі савецкага часу і не інфармуюць насельніцтва, у выніку чаго тысячы людзей па-ранейшаму жывуць на забруджаных тэрыторыях.

Закранаючы пытанне будаўніцтва новай АЭС на тэрыторыі Беларусі, ён адзначыў, што, насуперак заяўленай мэце зніжэння энэргазалежнасці ад Расеі, гэты праект ажыццяўляецца за расейскія грошы, з выкарыстаннем расейскіх тэхналогій і прыцягненнем расейскіх інжынераў і будаўнікоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках