7 траўня 2024, aўторак, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска здабыла «срэбра» на этапе Кубка свету ў парусным спорце

Беларуска здабыла «срэбра» на этапе Кубка свету ў парусным спорце

Таццяна Драздоўская заняла другое месца на заключным этапе Кубка свету ў парусным спорце ў алімпійскім класе «Лазер-Радыял».

Ён завяршыўся ў акваторыі французскага Ера, паведамляе БелТА.

Перад вырашальнай гонкай Таццяна Драздоўская займала лідзіруючую пазіцыю, але ў выніку ўсё ж саступіла бельгійскай спартоўцы Эві ван Акер, а бронзу здабыла Марыт Баўмістэр з Нідэрландаў. У гэтым сезоне Таццяна Драздоўская на пяці этапах Кубка свету здабыла адно золата (у Мельбурне) і два срэбры (у Ціндао і Еры). Усяго ў спаборніцтвах гэтага класа яхт узялі ўдзел 79 спартовак, а ў спаборніцтвах у Еры ўдзельнічалі 1 111 майстроў паруснага спорту з 59 краін свету.

Таццяна Драздоўская з'яўляецца вядучай яхтсменкай Беларусі ў алімпійскім класе «Лазер-Радыял». Яна шматразовая чэмпіёнка краіны, пераможца і прызёрка этапаў Кубка свету, удзельніца фіналаў чэмпіянатаў свету і Еўропы. У 2000 годзе выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа. У 2007 годзе стала чэмпіёнкай свету. Таццяна Драздоўская ўзяла ўдзел у чатырох Алімпіядах (2000, 2004, 2008, 2012). На Алімпійскіх гульнях-2012 у Лондане яна заняла 15-е месца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках