6 траўня 2024, панядзелак, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сутыкненні ў цэнтры Харкава: ёсць параненыя (Відэа)

35
Сутыкненні ў цэнтры Харкава: ёсць параненыя (Відэа)

Прарасейскія баевікі атакавалі шэсце фанатаў у падтрымку адзінства Украіны.

Як мінімум трое людзей пацярпелі.

Сутыкненні пачаліся недалёка ад стадыёна «Металіст». Калона людзей з украінскай сімволікай амаль падышла да стадыёна, але неўзабаве спынілася на скрыжаванні вуліц Кірава і Пляханаўскай. Праз некаторы час некалькі дзясяткаў чалавек - удзельнікі шэсця - пайшлі назад, паведамляе «МедиаПорт».

Паступіла інфармацыя аб тым, што за імі ідзе калона прарасейскі настроеных грамадзян. Неўзабаве паміж прарасейскімі актывістамі і ўдзельнікам шэсця адбылася сутычка. Журналісты бачылі траіх пацярпелых. Ва ўсіх - траўмы галавы. У той жа час відавочцы паведамляюць пра сем пацярпелых.

«На марш ультрас напалі прарасейскія актывісты. Ёсць цяжка параненыя», - піша ў «Твітэры» «IT Sector Харкаў».

«Міліцыя выстраілася, не даючы ультрас прайсці далей па вуліцы, дзе стаяць сепаратысты. З размовы міліцыянтаў можна зразумець, што ў кагосьці з сепаратыстаў была агнястрэльная зброя», - адзначаюць актывісты.

Нагадаем, шэсце за адзіную Украіну праходзіла па цэнтральных вуліцах Харкава. У ім узялі ўдзел амаль сем тысяч чалавек. Шэсце стартавала пад гімн Украіны і барабанны бой. Ультрас скандавалі «Слава Украіне! Героям Слава!», «Украіна вышэй за ўсё». Удзельнікі шэсця актыўна выкарыстоўвалі фаеры і петарды.

Перад калонай і ў яе хвасце ехалі аўтамабілі ДАІ, калону суправаджалі работнікі міліцыі. За шэсцем таксама рухаліся некалькі дзясяткаў аўтамабіляў з украінскімі сцягамі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках