6 траўня 2024, панядзелак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Славянску вызвалілі аднаго закладніка з місіі АБСЕ

1
Тэрарысты ў Славянску вызвалілі аднаго закладніка з місіі АБСЕ

Адзін з васьмі захопленых у палон вайсковых інспектараў, якія былі затрыманыя 25 красавіка ў Славянску, вызвалены.

Аб гэтым перадае Associated Press са спасылкай на паведамленне фатографа, які бачыў, як вызвалены інспектар сеў у аўтамабіль з прадстаўніком місіі АБСЕ і з'ехаў.

"Адзін з еўрапейскіх назіральнікаў, затрыманых у Славянску, Украіна, быў вызвалены з прычыны стану здароўя", - паведамляе Euronews, і ўдакладняе, што гэта грамадзянін Швецыі.

"Томас Ёхансан са Швецыі сеў у аўтамабіль з прадстаўнікамі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе. Затым яны ад'ехалі ад гарадской адміністрацыі ў Славянску. Не зразумела, чаму толькі Ёхансан быў выпушчаны, але прарасейскія баевікі абвінавацілі групу інспектараў АБСЕ ў шпіянажы на карысць NATO, а Швецыя не з'яўляецца чальцом трансатлантычнага альянсу", - піша АР.

Як вядома, раней у Славянску прайшла прэс-канферэнцыя, на якой прысутнічалі ўсе захопленыя "палонныя-вайскоўцы" інспектары АБСЕ, як іх называе самаабвешчаны "мэр" Вячаслаў Панамароў.

Лёс пяці ўкраінскіх вайскоўцаў, якія былі затрыманыя разам з інспектарамі АБСЕ 25 красавіка, дагэтуль невядомы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках