26 красавiка 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данецку захоплены радыётэлевізійны вяшчаючы цэнтр

3
У Данецку захоплены радыётэлевізійны вяшчаючы цэнтр

У Данецку сепаратыстамі захоплены абласны радыётэлевізійны вяшчаючы цэнтр.

Пра гэта паведаміла крыніца ostro.org ў праваахоўных органах.

Вяшчанне украінскіх каналаў пакуль доўжыцца, хоць пасля захопу сепаратыстамі ў нядзелю Данецкай абласной тэлерадыёкампаніі на месцы 27 канала транслюецца канал «Расея 24».

Данецкі абласны радыётэлевізійны цэнтр знаходзіцца ў Пятроўскім раёне Данецка. Тэлефоны РТВЦ не адказваюць.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках