6 траўня 2024, панядзелак, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дураў назваў сем прычын, праз якія немагчыма жыць у Расеі

13
Дураў назваў сем прычын, праз якія немагчыма жыць у Расеі

Павел Дураў, які пакінуў Расею, апублікаваў на сваёй старонцы «Вконтакте» сем прычын, па якіх вяртанне на радзіму для яго «пазбаўлена сэнсу».

Першай прычынай з'яўляецца адсутнасць адкрытых судоў і выбарнасці суддзяў насельніцтвам. На другім месцы багацце законаў, якія супярэчаць адзін аднаму, якое стымулюе карупцыю і запавольвае эканамічны рост. Дураў таксама настойвае на размеркаванні дзяржаўных пасад на аснове празрыстых механізмаў, а не праз прызначэнні ўладаў.

Акрамя таго, Павел Дураў мяркуе, што для дыверсіфікацыі эканомікі і прыцягнення інвестыцый Расеі неабходна знізіць сацыяльны падатак, адмяніць падатак на дададзены кошт і ўсталяваць максімальныя федэральныя падаткі на сыравінны сектар, піша «Газета.Ru».

На шостым і сёмым месцы ў спісе заснавальніка «Вконтакте» знаходзяцца «Адмена феадальных перажыткаў» і «Дэстандартызацыя сістэмы адукацыі». Гаворка ідзе аб неабходнасці скасавання вайсковай павіннасці, інстытута прапіскі і неабходнасці афармлення спецыяльнага пашпарта для замежных паездак. Сістэма ж адукацыі павінна быць гнуткай, прадугледжваць наяўнасць эксперыментальных школ і нестандартных праграм.

Раней паведамлялася, што Павел Дураў эміграваў з Расеі і не збіраецца вяртацца. Ён заявіў, што ў краіне немагчыма весці бізнес, а пасля адмовы супрацоўнічаць з уладамі яму не дадуць нармальна працаваць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках