5 траўня 2024, Нядзеля, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не адвяла войскі ад мяжы з Украінай

10
Расея не адвяла войскі ад мяжы з Украінай

Заява міністра абароны РФ Сяргея Шайгу аб адводзе расейскіх войскаў - стратэгічны падман.

Пра гэта ў каментары Gordonua.com заявіў ваенны эксперт, адмірал Ігар Кабаненка.

"За адзін дзень адвесці войскі немагчыма. Адвядзенне войскаў - гэта калі войскі выводзяцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі, тэхніка ставіцца ў боксы, а асабісты склад пачынае займацца паўсядзённай дзейнасцю. Усяго гэтага не адбываецца. Заявы Шайгу - гэта мерапрыемства па стратэгічным падмане для таго, каб Украіну супакоіць і прымусіць яе не рэагаваць на сітуацыю так адэкватна, як гэта павінна быць", - лічыць Кабаненка.

Адмірал упэўнены, што Расея не змяніла сваіх планаў у дачыненні да Украіны і працягвае праводзіць на яе тэрыторыі спецаперацыю.

"На самой справе ніякага адвядзення войскаў не адбываецца. Усё застаецца так, як яно было, і нават больш, паколькі Расея працягвае глыбінную спецаперацыю на нашай тэрыторыі па разгойдванні ўнутранай сітуацыі. Так што ніякіх зменаў у стратэгіі Расеі ў дачыненні да Украіны не адбываецца", - перакананы эксперт.

На думку Кабаненкі, Расея можа ўвесці войскі як толькі прэзідэнт Уладзімір Пуцін адчуе, што сітуацыя ва Украіне дасягнула крытычнай мяжы, але дзе знаходзіцца рыса гэтай мяжы, ведае толькі Пуцін.

"Мэтай Крамля з'яўляецца атрыманне крытычнай масы дэстабілізацыі ва Украіне, але што з'яўляецца мяжой гэтай крытычнасці - пра гэта вядома толькі ў Крамлі. Паколькі шырокай падтрымкі насельніцтва падобным акцыям Пуціна няма, то ўкраінскім уладам варта працягваць антытэрарыстычную аперацыю для блакавання і здушэння дыверсантаў", - заявіў Ігар Кабаненка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках