5 траўня 2024, Нядзеля, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам»: Доўг Украіны - $3,5 мільярда

10
«Газпрам»: Доўг Украіны - $3,5 мільярда

Раней доўг ацэньваўся, з улікам сакавіцкіх паставак, у суму больш за 2,2 мільярда даляраў.

Агульная запазычанасць Украіны за расейскі газ, па папярэдніх дадзеных, на 30 красавіка складае 3,492 мільярда даляраў. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў, перадае РІА «Новости».

«Улічваючы заяўку Нафтагаза Украіны на 30 красавіка і тыя аб'ёмы, якія мы ўжо паставілі ў гэтым месяцы, агульная запазычанасць Украіны за расейскі газ, паводле папярэдніх ацэнак, складзе 3,492 мільярда даляраў», - заявіў ён.

Раней доўг «Нафтагаза Украіны» за расейскі газ з улікам сакавіцкіх паставак ацэньваўся ў суму больш чым 2,2 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках