5 траўня 2024, Нядзеля, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўзмацняе ахову межаў

4
Украіна ўзмацняе ахову межаў

Памежнікі ў выпадку спробаў захопу або блакавання іх пастоў гатовыя выкарыстаць агнястрэльную зброю.

Дзяржаўная памежная служба Украіны з улікам даволі складанай сітуацыі ў краіне ў перыяд травеньскіх святаў працягне ўзмоцнена ахоўваць дзяржмяжу.

"Для гэтага прыцягваюцца дадатковыя памежныя нарады ў пунктах пропуску і па-за імі, адцінкі мяжы прыкрытыя тэхнічнымі сродкамі назірання, праводзіцца інжынернае ўладкаванне мяжы, актывізаванае ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі СБУ ды іншымі праваахоўнымі органамі", - гаворыцца ў паведамленні.

Усе мерапрыемствы накіраваныя на бесперабойнае афармлення грамадзян у пунктах пропуску без зніжэння бяспекі, а таксама на забеспячэнне недатыкальнасці дзяржаўнай мяжы Украіны. У прыватнасці, для недапушчэння пранікнення на тэрыторыю краіны радыкальна настроеных асоб істотна ўзмоцнены памежны кантроль асобных катэгорый грамадзян, што ўязджаюць.

У памежслужбе таксама адзначылі, што тэрыторыі памежных падраздзяленняў і пункты пропуску з'яўляюцца тэрыторыямі пастоў.

"Таму ў выпадку спробаў іх захопу або блакавання супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы будуць дзейнічаць, рэагуючы на становішча, і ў поўным аб'ёме выконваць пастаўленыя задачы. Пры неабходнасці, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Украіны і статутам Узброеных сіл Украіны, памежнікі будуць вымушаныя выкарыстаць агнястрэльную зброю", - нагадалі ў ведамстве.

Нагадаем, выканаўца абавязкаў прэзідэнта Аляксандр Турчынаў 30 красавіка заявіў, што расейскія спецслужбы на травеньскія святы рыхтуюць шэраг правакацый на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках