5 траўня 2024, Нядзеля, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя Асада разбамбіла мірных жыхароў у Алепа

4
Авіяцыя Асада разбамбіла мірных жыхароў у Алепа

Не менш за 18 чалавек, дзесяць з якіх - непаўналетнія, загінулі пры авіяналёце ўрадавых ВПС на школу ў сірыйскім Алепа.

Пра гэта паведамляюць актывісты апазіцыі, паведамляе BBC.

Паводле звестак Сірыйскага цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, удар авіяцыі прыйшоўся на адзін з ключавых раёнаў горада. Абодва бакі канфлікту апошнім часам спрабавалі перайсці ў наступ, каб вывесці Алепа са стану пазіцыйнай вайны.

Прадстаўнікі ЮНІСЕФ рэзка раскрытыкавалі ваенныя стораны за ўдары па адукацыйных і дзіцячых установах, якія пачасціліся апошнім часам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках