26 красавiка 2024, Пятніца, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Маламуж: Настроі на ўсходзе Украіны сталі сюрпрызам для Пуціна

19
Мікалай Маламуж: Настроі на ўсходзе Украіны сталі сюрпрызам для Пуціна

Кіраўнік Службы знешняй выведкі Украіны кажа пра правал расейскага плана акупацыі.

Украінская выведка валодала інфармацыяй аб стратэгічных планах РФ адносна Украіны і рэгулярна дакладвала былому кіраўніцтву краіны аб усіх пагрозах. Пра гэта ў інтэрв'ю ЛIГАБiзнесIнформ заявіў кіраўнік Службы знешняй выведкі Украіны ў 2005-2010 гадах, генерал арміі Мікалай Маламуж.

"Але які сэнс дакладваць тым, хто сам з'яўляўся часткай агульнага пуцінскага плана? Канчатковая мэта гэтага плана - у стварэнні канфедэрацыі з цэнтрам у Маскве", - паведаміў Маламуж.

Паводле яго слоў першапачаткова, да Майдана, расейскі сцэнар быў іншы. Планавалася паэтапнае ўстанаўленне кантролю над усёй Украінай - эканамічнымі, фінансавымі, інфармацыйнымі метадамі.

"Гэты сцэнар не атрымаўся канчаткова, хоць і пачаў рэалізоўвацца, асабліва са снежня 2013-га. Але калі Майдан перамог Януковіча, Расея адкрыла карты і перайшла да сілавых дзеянняў. Пуціна пераконвалі, што ва ўсходніх рэгіёнах Украіны ў яго завоблачны рэйтынг, і таму мільёны ўкраінцаў паднімуцца ў падтрымку Расеі. Але гэтага не здарылася нават у Крыме, і - я вас запэўніваю - для Пуціна гэта стала сюрпрызам", - адзначыў генерал.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках