30 красавiка 2024, aўторак, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея трымае на мяжы з Украінай 1000 танкаў ды БТРаў і 40 тысяч жаўнераў

10

Экспэрты распавялі пра сітуацыю на межах з Украінай і размяшчэнне расейскіх войскаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Асноўная частка бронетэхнікі сканцэнтравана на адцінку мяжы паміж Чарнігавам і Данецкам. Туды сцягнутыя 10 тысяч жаўнераў, якія знаходзяцца ў беспасярэдняй блізкасці ад мяжы, 700 танкаў і БТРаў, 150 артылерыйскіх сістэм, 220 баявых гелікоптэраў і самалётаў.

У Крыме знаходзіцца блізу 20 тысяч вайскоўцаў, 360 адзінак бронетэхнікі, 120 артылерыйскіх сістэм. З боку Прыднястроўя Украіне пагражаюць да 15 тысяч жаўнераў з улікам памежных сіл і спецпадраздзяленняў.

Таксама паведамляецца пра вялікую колькасць вайскоўцаў і тэхнікі ў Растоўскай абласцях і Краснадарскім краі, дзе працягваюцца вучэнні СПА і ПДВ. На адлегласці 50 кіламэтраў ад мяжы, пад Варонежам праходзяць манеўры танкавых і мотастралковых войскаў.

Сёння таксама стала вядома аб новых вучэнні ВПС і падраздзяленняў СПА на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках