27 красавiка 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прохараў прадаў праект гібрыднага «Ё-мабіля» з Калодзішчаў за €1

32
Прохараў прадаў праект гібрыднага «Ё-мабіля» з Калодзішчаў за €1

Праект гібрыднага «Ё-мабіля», гучна анансаваны Міхаілам Прохаравым у 2010 годзе, які сабраў больш за 200 тыс. папярэдніх замоваў, фактычна закрыты.

Пра гэта піша газета "Коммерсант".

У АНЭКСІМе выданню распавялі пра тое, што кампанія "Ё-Інжынірынг", якая займаецца праектаваннем "Ё-мабіля", перадала ФГУП НАМІ ўсю канструктарскую дакументацыю і выключныя правы на ноў-хаў па распрацоўцы кузава і шасі аўтамабіля.

Дамова аб перадачы правоў падпісаная 3 красавіка, сума ўгоды склала сімвалічны €1.

Дырэктар па інвестыцыях АНЭКСІМа Валерый Сянько растлумачыў, што "кан'юнктура аўтарынка РФ і агульная сітуацыя ў эканоміцы істотна змяніліся, паслабленне рубля рэзка павялічыла кошт вытворчасці", так як большую частку абсталявання планавалася закупляць за мяжой. З 2010 года "параметры праекта змяніліся, яго бюджэт мог скласці €450 млн", а на даследаванні ўжо выдаткавана "некалькі соцень мільёнаў еўра". На фоне невысокага попыту эфектыўнасць праекта стала невідавочнай. Таму прынятае рашэнне перадаць напрацоўкі дзяржаве. "Ё -аўта" захавае за сабой толькі брэнд "Ё".

"Нам паступалі прапановы ад замежных кампаній аб продажы тэхналогій, але было прынята прынцыповае рашэнне пакінуць іх у Расеі", - сцвярджае Сянько.

Намеснік кіраўніка Мінпрамгандлю Аляксей Рахманаў паведаміў "Коммерсанту", што міністэрства і НАМІ "з удзячнасцю ўспрынялі перадачу тэхналогій". "Мы будзем аналізаваць іх напрацоўкі і затым прымем рашэнне, у якіх менавіта праектах яны могуць быць карысныя", - падсумаваў Рахманаў.

Нагадаем, "Ё-мабілі" збіраліся ў інжынірынгавым цэнтры ў Калодзішчах пад Менскам. Кіравалі працэсам зборкі беларусы. Галоўным канструктарам "Ё-мабіля" стаў Андрэй Гінзбург. З 2010 года актыўны ўдзел у распрацоўцы "Ё-мабіля" браў вядомы беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.

Аўтамабіль унікальны тым, што выкарыстоўвае для руху электраэнергію. Яго таксама можна запраўляць як бензінам, так і газам. У канструкцыі выкарыстоўваецца электрычная трансмісія з камбінаваным сілкаваннем ад генератара, які круціцца газа-бензінавым рухавіком унутранага згарання, і ад ёмістага назапашвальніка энергіі.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках