26 красавiка 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарам Віцебска масава раздаюць расейскія сцягі

105

Людзі, якія раздаюць сімволіку суседняй дзяржавы, прыкідваюцца глуханямымі.

Увечары 6 красавіка на Прывакзальнай плошчы ў Віцебску група невядомых асоб распаўсюджвала сярод мясцовых аўтамабілістаў дзяржаўныя расейскія сцяжкі. Чалавек з заплечнікам прапаноўваў сімволіку суседняй дзяржавы кіроўцам, які спыняліся на светлафоры каля трамвайнага прыпынку на вуліцы Касманаўтаў. Некаторыя аўтамабілісты, напрыклад, кіроўца хуткай дапамогі, жадалі атрымаць сцяжок і ўзмахам рукі самі запрашалі падысці да іх валанцёра гэтай акцыі. На Прывакзальнай плошчы карэспандэнт «Народных навінаў Віцебска» таксама заўважыў некалькі таксі з расейскімі сцягамі ў салоне.

Невядомы распаўсюднік, заўважыўшы, што яго здымаюць, вырашыў даведацца, чаму апынуўся ў цэнтры ўвагі. На прамое пытанне, навошта ён уручае беларускім кіроўцам сімволіку суседняй краіны, двухметровы хлопец знакамі паказаў, што не разумее пытання, бо з'яўляецца глуханямым. Напрыканцы незнаёмы ткнуў пальцам у сярэдзіну свайго ілба. Што ён хацеў гэтым сказаць, засталося невядома.

Пасля гэтага валанцёр згарнуў сцяжкі, якія засталіся, і сышоў у бок вакзала, дзе яго чакалі паплечнікі. Абмяняўшыся актыўным жэстыкуляваннем і развітаўшыся, адзін з таварышаў адправіўся ў бок вуліцы Кірава. А двое іншых, з заплечнікамі, - пайшлі на вакзал. Іх размова адбывалася пры ўдзеле мясцовых таксістаў. У трыццаці метрах ад іх стаяла машына ДПС, якая дзяжурыла на вакзале.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі ў Віцебску адбываюцца падобныя акцыі. У сакавіку фота з двух акцый па раздачы расейскіх сцяжкоў віцебскім кіроўцам зрабіў і выклаў у свой «Фэйсбук» праваабаронца Павел Левінаў. Адна з акцый адбывалася каля плошчы Перамогі ў сакавіку. Дзяўчына, якая ўручала трыкалоры ўладальнікам транспартных сродкаў, таксама рабіла выгляд, што не разумее ці не чуе свайго суразмоўцу.

Акцыі па распаўсюджванню сімволікі РФ праходзілі і ў іншых гарадах на ўсходзе Беларусі.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках