6 траўня 2024, панядзелак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volvo выпусціць на дарогі 100 беспілотнікаў (Відэа)

9

Кампанія Volvo пачала эксплуатацыю аўтамабіляў праекта Drive Me на дарогах агульнага карыстання.

Першыя аўтамабілі ўжо можна ўбачыць на вуліцах шведскага горада Гётэборг. Да 2017 года такіх аўтамабіляў стане 100.

Эксперыментальныя аўто будуць выкарыстоўвацца ўдзельнікамі праекта для штодзённых паездак па выбраных у рамках праекта дарогах працягласцю прыблізна 50 кіламетраў у межах горада Гётэборг і ў яго ваколіцах. На трасах ёсць як участкі для хуткаснага руху, так і месцы , дзе часта ўзнікаюць заторы.

Зараз у аўтаномным рэжыме аўтамабілі могуць ехаць у зададзенай паласе, рэгуляваць хуткасць руху і самастойна злівацца з патокам іншых транспартных сродкаў. Канчатковая мэта праекта Drive Me - укараненне тэхналогіі Autopilot, якая дазволіць аўтамабілям цалкам праходзіць увесь маршрут у максімальна аўтаномным рэжыме, адзначаюць "Ведомости".

Drive Me - гэта сумесны праект, у якім удзельнічаюць Volvo Car Group, Міністэрства транспарту Швецыі, Шведскае транспартнае агенцтва, кампанія Lindholmen Science Park і муніцыпалітэт Гетеборга.

На тыдні кампанія Google абвясціла пра тое, што распрацаваны ёю аўтаномны седан зараз можа ездзіць па вуліцах горада. Сістэму навучылі адсочваць сотні аб'ектаў адначасова, а таксама рэагаваць на нечаканыя перашкоды, напрыклад перакрыцце дарогі рамонтнікамі або манеўры веласіпедыстаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках