6 траўня 2024, панядзелак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцяблянін тры месяца рабаваў камеры захоўвання

15
Віцяблянін тры месяца рабаваў камеры захоўвання

На працягу трох месяцаў жыхар Віцебска бесперашкодна рабаваў камеры захоўвання ў гарадскіх крамах.

Пра гэта перадае мясцовы партал «Витьбичи».

Усё пачалося з таго, што малады чалавек цалкам выпадкова забыўся вярнуць ключ ад секцыі. Потым ён выявіў, што зніклыя ключы не мяняюць, а робяць дублікаты. Гэтым зламыснік і вырашыў скарыстацца. У выніку крадзяжу віцяблянін незаконна прысвоіў сабе дарагі заплечнік з далярамі, сумкі з прадуктамі, флэшкі, мабільныя тэлефоны, дакументы, кашалькі і многае іншае. Нешта са сваёй здабычы змыслы злодзей пакідаў сабе, а нешта перапрадаваў.

Па дадзеных пракурора Віцебска Ірыны Навуменка, сума нанесенай шкоды склала восем мільёнаў беларускіх рублёў. У гэтую суму не ўвайшла тая частка маёмасці, якая не была вернутая сапраўдным гаспадарам. Астатняя шкода будзе спагнаная з яго судовымі выканаўцамі.

Суд прысудзіў жыхара Віцебска да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на такі ж тэрмін.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках