6 траўня 2024, панядзелак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Луганскам абстралялі блокпост міліцыі

Пад Луганскам абстралялі блокпост міліцыі

У ноч на 1 траўня 30 узброеных асоб абстралялі блокпост міліцыі.

30 красавіка ў 01.00 30 узброеных асоб абстралялі размешчаны ў 3 км ад Луганска, на аўтадарозе Красная Талоўка - Луганск, блокпост №9, паведамляе прэс-служба МУС.

"Ахвяраў і пацярпелых няма. Дадзены факт зарэгістраваны, прымаюцца меры па вышуку асоб, якія здзейснілі гэтае крымінальнае правапарушэнне", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Нагадаем, 29 красавіка Луганскую аблдзяржадміністрацыю захапілі штурмам па-прарасейску настроеныя баевікі. У адмінбудынку былі выламаныя дзверы, людзі з малаткамі білі вокны ў будынку. У многіх твары былі схаваныя, у руках палкі і арматура. Таксама ў руках у мітынгоўцаў былі расейскія трыкалоры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках