6 траўня 2024, панядзелак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваеўнікі, затуліўшыся жанчынамі, атакавалі батальён «Данбас»

17
Ваеўнікі, затуліўшыся жанчынамі, атакавалі батальён «Данбас»

Сэпаратысты штурмавалі базу добраахвотніцкага батальёна тэрытарыяльнай абароны «Данбас».

Пра гэта паведаміў кіраўнік батальёна Сямён Сяменчанка, пішуць «Навіны Данбаса».

Учора сіламі батальёна была гарантаваная бяспека мітынгу ў Чырвонаармейскім раёне, а сёння з раніцы да базы падраздзялення сталі сцягвацца сэпаратысты. Сяменчанка распавёў, што ўзброеныя сэпаратысты затуляліся жанчынамі. Сярод іх было шмат п'яных. Добраахвотнікам давялося ўступаць з імі ў канфлікт і зрабіць некалькі стрэлаў у паветра.

Агулам было зроблена чатыры спробы штурму. "Людзі паводзіліся неадэкватна. Была выкліканая "круцёлка" і забяспечаная падтрымка падраздзялення", - сказаў ён. Сяменчанка мяркуе, што цяпер у Данецкай вобласці праходзіць бунт пры падтрымцы ўлад. Так, паводле ягоных слоў, сёння блізу 20 чалавек ўзялі штурмам гарадскі аддзел міліцыі ў Чырвонаармейску. Вызваліць гэтае памяшканне можна "з мінімальнымі дзеяннямі", але ніхто гэтага не робіць.

Нагадаем, раней сёння сэпаратысты штурмавалі пракуратуру Данецкай вобласці. Раней сцяг самаабвешчанай рэспублікі быў узняты над аддзяленнем МУС. Падчас штурму пракуратуры ўжываліся камяні і дымавыя гранаты. Ёсць пацярпелыя як з боку праваахоўных органаў, так і з боку сэпаратыстаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках