28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозін: Спадары румыны, мы вам хутка усё патлумачым, хто вы такія

55

Віцэ-прэм'ер Расеі пагражае і лаецца на адрас Малдовы і Румыніі.

Міністэрства замежных спраў Румыніі запатрабавала ад Расеі растлумачыць выказванні віцэ-прэм'ера Расеі Дзмітрыя Рагозіна ў адрас Бухарэста. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе румынскага МЗС.

Неспакой ў Бухарэсце выклікала паведамленне Рагозіна ў яго «Твітэры», размешчанае 10 траўня. «Румынія на патрабаванне ЗША закрыла майму борту паветраную прастору. Украіна зноў не прапускае. У наступны раз палячу на ТУ-160», - напісаў віцэ-прэм'ер РФ.

Пасля публікацыі прэс-рэлізу румынскага МЗС, Рагозін размясціў яшчэ адну пагрозу ў сябе ў запісе. «Так, спадары румыны, мы вам хутка усё патлумачым, хто вы такія і што мы пра вас думаем», - напісаў ён.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Румынія і Украіна нібыта не выпусцілі самалёт Рагозіна з Малдовы (Рагозін быў у Прыднястроўі). Пазней у МЗС Украіны абверглі заяву Рагозіна аб тым, што Украіна нібыта закрыла сваю паветраную прастору для яго. «Гісторыя з Рагозіным як анекдот пра «няўлоўнага Джо». Чаму «няўлоўнага»? Бо нікому не патрэбнага. Застаецца толькі ліслівіць сабе і ўяўляць сябе значнай асобай», - адзначылі ў МЗС Украіны.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках