5 траўня 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Менска забаранілі пікет ля «Чыжоўка-Арэны»

2
Улады Менска забаранілі пікет ля «Чыжоўка-Арэны»

Актывістку з Салігорску Вікторыю Фогель папярэдзілі аб недапушчальнасці правядзення пікету.

Пра гэта паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Як распавяла мясцовым праваабаронцам сама актывістка, выклік у міліцыю быў звязаны з яе заяўкай на правядзенне пікету ў падтрымку кампаніі «Без візы». Мерапрыемства планавалася правесці ў Менску 11 траўня на пляцоўцы ля спарткомплексу «Чыжоўка-Арэна». Сталічныя ўлады заявы актывісткі на пікетаванне ў паказаным месцы не задаволілі.

Аднак салігорскія міліцыянты выклікалі яе ў мясцовае аддзяленне міліцыі, заявілі аб недапушчальнасці правядзення забароненага мерапрыемства і прымусілі падпісаць адпаведнае папярэджанне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках