5 траўня 2024, Нядзеля, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі аквапарк адкрыўся для наведвальнікаў

33
Менскі аквапарк адкрыўся для наведвальнікаў

Аквапарк «Лебядзіны» з'яўляецца адным з найбуйнейшых у краінах СНД і пятым па велічыні ў Еўропе.

На тэрыторыі ў 38 гектараў знаходзяцца летні адкрыты дзіцячы водны гарадок з басейнам і атракцыёнамі, разбіты ландшафтны парк з дарожкамі для раварыстаў і спортпляцоўкі, створана добраўпарадкаваная набярэжная з пірса. Тут пабудаваны пяціўзроўневы комплекс плошчай 32135 кв.м, унутры якога акрамя аквапарку знаходзяцца атракцыён «Дарк-Райд», дзіцячы сямейны забаўляльны цэнтр «КаZki», трэнажорная зала, цэнтр «Тэрыторыя SPA», тэрмальная зона, зона пляжных вечарынак, гатэльны комплекс, рэстаран хуткага абслугоўвання аўстралійскага брэнда Country Chicken, сем бараў і эказона адпачынку.

У аквапарку 13 водных атракцыёнаў. Гонарам комплексу з'яўляецца горка «Вайпер» (Viper Water Slide) - атракцыён для адзінкавага ці парнага спуску на адна або двухмесных надзіманых колах (плытах) з маятнікавым рухам. Яе працягласць складае 200 м, а вышыня дасягае 20 м. Хуткасць спуску з «Вайпер» складае 5,4 м/с. Самая хуткая горка аквапарку - «Візард» (Wizzard Mat Racer). Максімальная хуткасць спуску з горкі складае 7,3 м/с. Атракцыён камбінаванага тыпу падзелены на тры дарожкі, якія прызначаны для адзіночнага спуску ў рэжыме гонкі на матах. Яго працягласць складае 97,2 м, а вышыня - амаль 10 м.

Кошт квіткоў у аквапарк залежыць ад дня тыдня і ўзросту наведвальнікаў. У панядзелак-чацвер дзве гадзіны ў аквазоне для дзяцей ад 4 да 13 гадоў будуць каштаваць Br80 тысяч, для падлеткаў ад 14 да 17 гадоў - Br100 тысяч, для дарослых - Br120 тысяч, для пенсіянераў (ад 60 гадоў) і людзей з абмежаванымі магчымасцямі - Br90 тысяч. Дарослым, якія захочуць наведаць аквапарк у пятніцу-нядзелю ці святочныя дні, за дзве гадзіны забаў трэба будзе заплаціць Br150 тысяч, дзецям ад 4 да 13 гадоў - Br100 тысяч, ад 14 да 17 гадоў - Br120 тысяч, пенсіянерам і людзям з абмежаванымі магчымасцямі - Br110 тысяч.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках