5 траўня 2024, Нядзеля, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Данбаса галасуюць за далучэнне да Днепрапятроўшчыны

4
Жыхары Данбаса галасуюць за далучэнне да Днепрапятроўшчыны

Мільён жыхароў Данбаса ўзялі ўдзел у апытанні аб далучэнні рэгіёну да Днепрапятроўскай вобласці.

Паводле звестак экзіт-полаў, ад 67 да 75% апытаных выказаліся за ўз'яднанне Данбаса з Днепрапятроўскай вобласцю ў складзе Украіны, паведамляе УНІАН.

«Папярэднія вынікі рэферэндуму (тэрытарыяльнага апытання) абверглі міф пра пасіўнасць выбаршчыкаў Усходняй Украіны», - паведаміў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Міхаіл Лысенка.

«Мы, вядома, здагадваліся, што пераважная большасць жыхароў Данбаса супраць сепаратызму, які стаў сінонімам бяспраўя і гвалту, але не чакалі такога масавага ўдзелу ў галасаванні. З раніцы на многіх участках утварыліся доўгія чэргі. Людзі ішлі да скрыняў, нягледзячы на пагрозы баевікоў», - заявіў ён.

Паводле звестак чальца ЦВК Дзмітрыя Ткачэнкі, у Данецкай і Луганскай абласцях адкрыты 37 участкаў. Яны большай часткай размешчаны ў буйных прамысловых цэнтрах, уключаючы Данецк, Луганск і Горлаўку. У Славянску, Краматорску і Марыупалі, дзе сітуацыя асабліва напружаная, галасаванне не праводзіцца. Але мясцовыя жыхары, насуперак небяспецы, дабіраюцца да бліжэйшых пунктаў галасавання, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

«Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што рэферэндум адбыўся, і вынікі яго досыць рэпрэзентатыўныя. Яны пераканаўча сведчаць пра цвёрдае жаданне большасці жыхароў Данбаса быць разам з мірным і спакойным Днепрапятроўскам у складзе адзінай і непадзельнай Украіны», - сказаў Лысенка.

З ягоных слоў, рэферэндум (тэрытарыяльнае апытанне) скончыцца ў 22.00, пасля чаго скрыні будуць неадкладна апячатаныя і пад узмоцненай аховай адпраўленыя ў Днепрапятроўск. Як чакаецца, вынікі галасавання будуць абвешчаныя ўжо 12 траўня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках