5 траўня 2024, Нядзеля, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свята лялек у Гародні прайшло пад украінскім сцягам

5

Лялькі з дзевяці краін прайшлі парадам па цэнтры Гародні.

Так пачаўся II міжнародны фестываль - свята «Лялькі над Нёманам». На парадзе быў і ўкраінскі сцяг, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Фота: Белсат

На свята прыехалі лялечныя тэатры з Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расеі, Беларусі. Кожны ўдзельнік фестывалю атрымаў ляльку - талісман актораў. Адзін з украінскіх удзельнікаў фэсту закрыў плечы нацыянальным сцягам сваёй краіны.

Тэатры лялек дэманструюць на конкурсе свае лепшыя працы. Сярод іх будуць спектаклі без слоў, тэатр ценяў, пастаноўкі пад адкрытым небам, казкі розных народаў, класіка і сучаснае мастацтва - як для дзяцей, так і для дарослых. Фестываль будзе доўжыцца да 15 траўня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках