2 траўня 2024, Чацвер, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэферэндум» у Данбасе прайшоў па сцэнары рускага фашыста Баркашова

25
«Рэферэндум» у Данбасе прайшоў па сцэнары рускага фашыста Баркашова

Тэрарысты абвясцілі папярэднія вынікі «рэфэрэндуму».

Адзін з лідараў данецкіх сепаратыстаў Раман Лягін, які адказвае за падлік галасоў, заявіў, што яўка склала 74,87%. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу ў нядзелю. Па словах Лягіна, у Данецкай вобласці 89,07% прагаласавалі за прызнанне самаабвешчанай ДНР, супраць - 10,19%, 0,74% «бюлетэняў» сапсаваныя.

Лягін патлумачыў, што так хутка атрымалася падлічыць бюлетэні з-за напружанай сітуацыі, у тым ліку ў Краснаармейску. Вынік канчатковы. Акрамя таго, Лягін заявіў, што выбары прэзідэнта Украіны ў Данецкай вобласці не адбудуцца, новы рэферэндум у Данецку не рыхтуецца, аддзяляцца яны пакуль не збіраюцца.

Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) так званай «Луганскай народнай рэспублікі» абвясціла, што рэферэндум аб статусе вобласці адбыўся.

Паводле яго дадзеных, агульная яўка выбаршчыкаў склала 81%, перадае УНІАН.

Першыя вынікі галасавання, як чакаецца, будуць агучаныя раніцай.

Як вядома, падчас «рэферэндуму» людзям дазвалялася галасаваць за некалькіх чалавек, былі зафіксаваныя ўкіды некалькіх «бюлетэняў» адной асобай.

Не на ўсіх «участках» былі спісы, таму ўсім жадаючым давалі магчымасць галасаваць, незалежна ад грамадзянства. Нямецкі журналіст паведаміў, што яму ўдалося прагаласаваць шэсць разоў. Таксама вядома, што галасаванне адбывалася на вуліцах без кабінак.

Раней СБУ апублікавала размову, якая сведчыла пра ўдзел Расеі ў каардынацыі правядзення ва ўсходніх абласцях Украіны так званага «рэфэрэндуму» па стварэнні «Данецкай народнай рэспублікі» з загадзя вядомымі вынікамі.

Так, кіраўнік руху «Рускае нацыянальнае адзінства» Аляксандр Баркашоў з Расеі раіў лідару незарэгістраванай арганізацыі «Праваслаўны Данбас» Байцову з Данецка сфальсіфікаваць вынікі апытання і «напісаць, што 89% за ДНР».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках