2 траўня 2024, Чацвер, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Украіны звярнуўся да Данбаса

7
Міністр абароны Украіны звярнуўся да Данбаса

Выконваючы абавязкі міністра абароны Міхаіл Коваль звярнуўся да жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей адносна знаходжання вайскоўцаў у рэгіёне.

«Мы прыйшлі з мірнай місіяй у рэгіён. Мы прыйшлі абараніць нашых грамадзян! І сам ход антытэрарыстычнай аперацыі наглядна паказвае тое, што нашы салдаты і калегі з Нацыянальнай гвардыі, СБУ робяць усё, каб не пацярпелі мірныя жыхары», - гаворыцца ў заяве Міхаіла Коваля, якую цытуе «Радио Свобода».

Па словах кіраўніка абароннага ведамства, вайскоўцы, якія абараняюць грамадзян, сутыкаюцца ў рэгіёне са шматлікімі перашкодамі ў нясенні службы.

«На жаль, невялікая колькасць грамадзян гэтых абласцей пачынаюць сустракаць нашых салдат, якія ідуць з мірнай місіяй, «кактэйлямі «Молатава», блакуюць нашу тэхніку, як гэта было ў Марыупалі, нецэнзурна звяртаюцца да нашых ваеннаслужачых, прычэпліваюць ім ярлыкі «фашыстаў», «бандэраўцаў», - заявіў Міхаіл Коваль.

В.а. міністра абароны выказаў шкадаванне з нагоды сітуацыі на Данбасе і запэўніў, што, нягледзячы на дзеянні правакатараў, вайскоўцы і далей будуць абараняць суайчыннікаў.

У сярэдзіне красавіка на ўсходзе Украіны пачалася антытэрарыстычная аперацыя, якую сілавікі - міліцыя, СБУ, а таксама вайскоўцы, праводзяць сумесна з прадстаўнікамі Нацыянальнай гвардыі для абясшкоджвання ўзброеных асоб, якія захопліваюць адміністрацыйныя будынкі, заклікаюць да звяржэння дзяржаўнага ладу і дэстабілізуюць сітуацыю ў рэгіёне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках