3 траўня 2024, Пятніца, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераможцы «Еўрабачання» Канчыце Вурст хочуць забараніць уезд у Расею

50
Пераможцы «Еўрабачання» Канчыце Вурст хочуць забараніць уезд у Расею

Расейскі дэпутат Віталь Мілонаў просіць міністра культуры РФ забараніць уезд пераможцы "Еўрабачання".

Дэпутат заканадаўчага сходу Пецярбурга Віталь Мілонаў накіраваў зварот міністру культуры РФ Уладзіміру Мядзінскаму з просьбай прыняць прэвентыўныя меры па недапушчэнні Канчыты Вурст (Томаса Нойвірта) з магчымымі канцэртамі на тэрыторыю Расеі.

"Сцэнічны вобраз і песні, якія выконвае гэта істота нявызначанага полу, самі па сабе з'яўляюцца абразай большасці насельніцтва Расеі, ды і любой іншай краіны. Пусціць яго на тэрыторыю нашай краіны - гэта нават больш, чым злачынная халатнасць", - прывялі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе дэпутата словы дэпутата.

Музычны конкурс "Еўрабачанне-2014" праходзіў у Даніі ў Капенгагене з 6 па 10 траўня 2014 года. Ён завяршыўся перамогай Нойвірта, які набраў 290 балаў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках