3 траўня 2024, Пятніца, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: «Рэферэндумы» ў Данбасе - здзек з дэмакратыі

6
Дональд Туск: «Рэферэндумы» ў Данбасе - здзек з дэмакратыі

Польшча не прызнае вынікаў незаконных плебісцытаў аб незалежнасці Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».

Пра гэта прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў падчас сённяшняй сустрэчы з ваяводамі, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

«Так званыя рэферэндумы ў Данецкай і Луганскай абласцях - гэта насмешка з дэмакратыі. Польшча не прызнае іх вынікаў», - падкрэсліў ён.

Палітык адзначыў, што сітуацыю ва Украіне ні ў якім разе нельга лічыць нармальнай.

«Украінскі крызіс будзе мець пастаянны характар , і нават калі грамадскасць прывыкне да гэтага канфлікту, сітуацыю нельга будзе лічыць нармальнай. Я прашу вас не паддавацца спакусе, што гэта будзе доўжыцца доўга і з гэтым можна змірыцца», - дадаў кіраўнік польскага ўрада.

Нагадаем, нелегітымныя і не прызнаныя ні адной краінай свету рэферэндумы аб статусе рэгіёнаў, якія арганізуюцца прарасейскімі тэрарыстамі, прайшлі ўчора ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны. Па інфармацыі з месца падзей, людзі галасавалі па некалькі разоў - за сябе, жонку і суседа. Нават фармальная арганізацыя незаконнага працэсу пакідала жадаць лепшага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках