28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанчына ўпершыню ўзначаліць міратворцаў ААН

Жанчына ўпершыню ўзначаліць міратворцаў ААН

Нарвежка Крысцін Лунд зменіць генерал-маёра з Кітая Чао Ліу на пасадзе камандуючага сіламі ААН на Кіпры.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун прызначыў генерал-маёра Крысцін Лунд, ураджэнку Нарвегіі, Камандуючым Узброенымі сіламі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па падтрыманні міру на Кіпры, паведамляе цэнтр навін ААН.

Паводле паведамлення, у Крысцін Лунд за плячыма - 34 гады ваеннай службы і ўдзелу, як у нарвежскіх, так і міжнародных ваенных аперацыях, у тым ліку - у сілах ААН і НАТА.

Крысцін Лунд скончыла дзве нарвежскіх ваенных ВНУ, а таксама атрымала ступень магістра стратэгічных даследаванняў у Ваенным каледжы Узброеных сіл ЗША.

У шэрагі Узброеных сіл Нарвегіі Крысцін Лунд уступіла яшчэ ў 1980 годзе. З 2007 года яна была намеснікам галоўнакамандуючага УС Нарвегіі, а ў 2009 годзе стала першай жанчынай у гісторыі краіны, якую ўзвялі ў званне генерал-маёра і прызначылі на пасаду Начальніка штаба войскаў мясцовай абароны.

Узброеныя сілы ААН на Кіпры былі першапачаткова заснаваныя Радай Бяспекі ў 1964 годзе з мэтай прадухілення новых узброеных сутыкненняў паміж суполкамі кіпрыётаў-грэкаў і кіпрыётаў-турак. Пасля баявых дзеянняў 1974 года Рада ўсклала на Сілы выкананне некаторых дадатковых функцый.

У адсутнасць палітычнага ўрэгулявання кіпрскай праблемы УСААНК працягваюць заставацца на выспе ў мэтах назірання за лініямі спынення агню, падтрымання буфернай зоны, правядзення гуманітарных акцый і аказання падтрымкі місіі добрай волі Генеральнага сакратара.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках