28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы тэракт у Кітаі: пацярпелі 77 чалавек

Дзесяткі чалавек былі дастаўленыя ў бальніцы пасля пажару ў аўтобусе ў кітайскай правінцыі Сычуань.

Па інфармацыі мясцовых уладаў, у выніку здарэння пацярпелі 77 чалавек, трое з іх атрымалі сур'ёзныя раненні, дзевяць знаходзяцца ў крытычным стане. Адзін чалавек загінуў, перадае агенцтва «Сіньхуа».

Узгаранне і выбух, які рушыў за ім, адбыліся 12 траўня ў 17.00 па мясцовым часе ў гадзіну пік. Аўтобус быў цалкам забіты пасажырамі, большасць з якіх былі школьнікамі, што вярталіся пасля заняткаў дадому.

Паводле папярэдняй версіі паліцыі, прычынай пажару стаў наўмысны падпал. Цела меркаванага падпальшчыка апазнана.

Падобны выпадак у Кітаі не першы. У чэрвені 2013 года больш за 40 чалавек загінулі пры пажары ў аўтобусе ў правінцыі Фуцзянь, які ўчыніў мясцовы жыхар.

REUTERS/Stringer
AP Photo/Xinhua, Jiang Hongjing
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках