28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ у Гродна: аўтамабіль перакуліўся пасля рамонту на СТА

12
ДТЗ у Гродна: аўтамабіль перакуліўся пасля рамонту на СТА

Няякасны рамонт аўтамабіля ледзь не прывёў да трагедыі.

12 траўня каля 14:30 на вуліцы Маслакова (паміж кальцавымі развязкамі з вуліцамі Суворава і Перамогі) грузапасажырскі аўтамабіль з двума пасажырамі апынуўся на газоне на даху. Як растлумачылі ў Гродзенскай ДАІ, кіроўца нядаўна аддаў аўтамабіль для рамонту падвескі і рулявога кіравання. У выніку машыну забраў з замацаванай толькі ў адным месцы шаравой апорай, піша мясцовы сайт «Блог Гродно».

Падчас руху аўтамабіль пачало «матаць» па дарозе. Кіроўца не паспеў спыніць машыну, яе выкінула праз раздзяляльную паласу і «сустрэчку» на газон, дзе перад перакульваннем яна стукнулася аб бардзюрны камень.

Кіроўца і яго жонка не пацярпелі, абодва былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках