28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі: Малюся за мір ва Украіне

1
Папа Рымскі: Малюся за мір ва Украіне

Папа Рымскі Францыск моліцца за пошук мірных шляхоў урэгулявання крызісу ва Украіне.

Пра гэта гаворыцца ў яго лісце да старшыні Вярхоўнай Рады і выканаўцу абавязкаў прэзідэнта краіны Аляксандра Турчынава, паведамляе тэлеканал 112.

"Запэўніваю аб маёй малітве, каб улады Вашай Краіны, залучаныя Бакі, а таксама ўся міжнародная супольнасць не спынялі пошуку мірных рашэнняў праз дыялог і перамовы, цярпліва і выкарыстоўваючы ўсе магчымыя сродкі ў гэтым кірунку. Я не сумняваюся, што будзе зроблена ўсё магчымае, каб супакоіць душы і аднавіць стасункі ўзаемнай павагі і даверу, пераадольваючы атмасферу недаверу і прыгнёту, якая рызыкуе распаўсюдзіцца яшчэ больш і перашкодзіць дасягненню агульных і доўгачасовых дамоўленасцяў", - гаворыцца ў звароце кіраўніка Каталіцкай царквы.

Раней Папа Рымскі неаднаразова выступаў у падтрымку ўкраінцаў.

Фота: EPA

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках