28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадчыца фермы пад Менскам плаціла «мёртвым душам»

13
Загадчыца фермы пад Менскам плаціла «мёртвым душам»

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да загадчыцы малочна-таварнай фермы ААТ «Негарэльскае».

Яна на працягу некалькіх гадоў налічвала зарплату «мёртвым душам», паведамляе БелТА.

«Устаноўлена, што службовая асоба складала табелі працоўнага часу на фіктыўна працаўладкаваных работнікаў МТФ, якім незаконна налічвалася заработная плата, - распавялі ва ўпраўленні СК па Менскай вобласці. - У выніку такіх неправамерных дзеянняў нанесены прадпрыемству ўрон склаў звыш Br106 млн».

Дзеянні падазраванай кваліфікаваныя следствам як злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч.2 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Праводзяцца неабходныя працэсуальныя і следчыя мерапрыемствы, прызначаецца рэвізія фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, прымаюцца меры па кампенсацыі ўрону.

Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай АБЭЗ Дзяржынскага раённага аддзела ўнутраных спраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках