28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святкаванне Дня Перамогі ў Брэсце скончылася масавай бойкай

9
Святкаванне Дня Перамогі ў Брэсце скончылася масавай бойкай

П'янае пабоішча адбылося ў самым цэнтры горада - на вуліцы Савецкай.

Святкаванне 9 траўня не абыходзіцца без алкагольных напояў, і як бы ні старалася брэсцкая міліцыя, усачыць за ўсімі патэнцыйна «выбуханебяспечнымі» кропкамі, дзе збіраецца нецвярозы люд, проста немагчыма, піша «Вечерний Брест».

З-за чаго счапіліся сем ці восем дарослых мужыкоў на Савецкай 9 траўня, застаецца загадкай. Грамадскасць за бойкай назірала з боку, хтосьці здымаў тое, што адбывалася, на камеру, хтосьці разважліва спрабаваў выклікаць 102. Зрэшты, удзельнікі бойкі міліцыю чакаць не сталі і разышліся самі, хоць і «адмяцелілі» адзін аднаго прыстойна.

У афіцыйныя зводкі гэтая бойка не патрапіла, хоць у сацыяльных сетках шуму нарабіла нямала. Ва УУС аб гэтай бойцы даведаліся, аднак афіцыйна ніякіх званкоў у дзяжурную частку не было. Гарадская маёмасць не пацярпела, а паколькі і заяў ад пацярпелых у бойцы не паступіла, крымінальныя справы заводзіць не сталі.

Аднак для аднаго дня хапіла б і тых здарэнняў, якія трапілі ў зводкі. Хуліганскія кулачныя паядынкі здараліся двойчы. У Пінску 9 траўня ў 21.45 быў затрыманы 26-гадовы мужчына, які каля 21.30 на вуліцы збіў навучэнца 7-га класа і адабраў у таго сонцаахоўныя акуляры. Нарад палка ППСМ аператыўна затрымаў нападніка - бліжэйшы час ён правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання. На мужчыну завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 206 КК Беларусі («Рабаванне»).

Другая кулачная разборка адбылася ў Івацэвіцкім раёне. Каля 18.00 каля крамы Івацэвіцкага райпо ў вёсцы Святая Воля невядомыя збілі пенсіянера 1950 гожа нараджэння і 39-гадовага цесляра, жыхароў Кобрына. У аператыўным парадку было ўстаноўлена, што хуліганства здзейснілі непрацуючыя мясцовыя жыхары 1984 і 1992 гадоў нараджэння і 40-гадовы трактарыст з вёскі Вялікая Гаць. Усе трое затрыманыя ў парадку арт. 108 КПК.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках