28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Гаіці знайшлі астанкі карабля Калумба

6
Ля берагоў Гаіці знайшлі астанкі карабля Калумба

Флагманскі карабель Хрыстафора Калумба затануў у снежні 1492 года.

Знаходка ля берагоў Гаіці можа стаць адным з галоўных падводных археалагічных адкрыццяў у гісторыі. Праз больш чым 500 гадоў пасля крушэння ля берагоў Гаіці «Санта Марыі» - флагманскага карабля (каракі), на якім Калумб у 1492 годзе адкрыў Амерыку, знойдзеныя яго астанкі, піша «Корреспондент» са спасылкай на выданне The Independent у аўторак, 13 траўня.

Вынікі падводных даследаванняў, праведзеных нядаўна групай амерыканскіх археолагаў-падводнікаў пад кіраўніцтвам Бары Кліфарда, дазваляюць, па яго словах, «практычна з поўнай упэўненасцю сцвярджаць», што нарэшце знойдзеныя астанкі легендарнай «Санта Марыі».

«Усе геаграфічныя дадзеныя, падводны рэльеф і археалагічныя сведчанні дазваляюць практычна з поўнай упэўненасцю заявіць, што мы знайшлі астанкі флагманскага карабля Хрыстафора Калумба «Санта-Марыі», - сказаў Кліфард.

Ён адзначыў, што пацверджаннем гэтага з'яўляюцца таксама запісы аб караблекрушэнні з дзённікаў самага Калумба, а таксама вывучэнне фатаграфій астанкаў каракі, зробленых навукоўцамі ў 2003 годзе.

Археолагі-падводнікі праверылі каля 400 аб'ектаў на дне ля паўночнага ўзбярэжжа Гаіці, дасканала вывучылі падводную тапаграфію. Даследнікі прааналізавалі фатаграфіі гармат, якія знаходзіліся на караблі, і прыйшлі да высновы аб тым, што яны супадаюць з апісаннем гармат, якія былі на ўзбраенні «Санта Марыі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках